Батальенак Ягор "АБЯРЭГ. Выслоуi"

Выслоўі гэтыя - вынік спасціжэння Слова Запавету, а яшчэ - адлюстраванне духоўнага вопыту пэўнага этапу майго жыцця. Яны фіксаваліся дзеля таго, каб азначаць сябе самога зноў і зноу, каб арыентавацца на далейшую адкрытасць Неспазнанаму.

Шмат якія з думак выказаны ў даволі катэгарычнай форме, але ўспрымайце гэта як маю суб'ектыўную рэўнасць па Духу. Ведаю з уласнага вопыту, што ўсведамленне сябе як часткі Вечнага, імкненне да духоўнай свабоды стымулююцца не толькі Божым Словам, але і шчырым словам тых, хто з Вераю торыць свой шлях. Маю надзею, што і мае мыслі нейкім чынам паслужаць кожнаму, хто шукае сябе нраўдзівага, хто шукае Бога.

***

 Толькі Духам абуджаецца духоўнае. Толькі Духам распазнаецца духоўнае. Толькі Духам узрошчваецца духоунае.

***

Дасканалую радасць дае толькі духоўнае як катэгорыя вечнага.

***

Каб мець дасканалую радасць, трэба несці ў сабе дасканалую любоў. Дасканалая ж любоў ад Бога, У ёй ёсць месца малому і вялікаму, часоваму і вечнаму.

***

Без радасці не маем мудрасці.

***

Сапраўды вартыя толькі тыя мыслі, што выкрасаюцца сумленнем.

***

Мудрасць ёсць здольнасць вызначаць і пераадольваць перашкоды на шляху да ісціны.

***

Праўдзівы шлях верніка - імкненне да святасці.

***

Толькі ў адзіноце -- яднанне з усімі.

***

Веданне будучыні заўседы непраўдзівае: забягаючы наперад, бунтуеш свой лёс.

***

Сапраўдную вартасць для нас мае толькі тое, што прарастае ў нас саміх.

***

Чым болей цябе  ў свеце рэчаў, тым меней цябе ў свеце ідэй.

***

Хто любіць Творцу жыцця, той не можа не любіць усё жывое на зямлі.

***

Шчасце - гэта той стан, калі цябе ахінае Божая прасвяда.

***

Хто жыве па законах вечнага жыцця, тоі-непадуладны законам гэтага свету.

***

Няпраўда, звычайна, насаджаецца сілаіо, ісцiна ж адкрываецца сама.

***

Прыгажосдь сугучная ісціне: ісціну, як і прыгажосдь спасцігнуць нельга. Ісціну і прыгажосць можна толькі сузіраць.

***

Цуды і дзівосы патрэбныя толькі малаверам.

***

Зямны шлях Сына Чалавечага дае нам прыклад таго, якімi маюць быць адносіны чалавека з Богам, чалавека з чалавекам, чалавека з уладай і наогул з гэтым светам.

***

Пакуты абуджаюць нас да духоўнага жыцця. Калі ж пакуты авалодваюць духам, то яны пагражаіоць пагібеллю для душы.

***

Сэнс і вялікая таямніца жыцця чалавека - гэта праяўленне Божага ў ім.

***

Хто не прасякнуты даверам да Запавету, не адчуў яго сакральнага сэнсу, той не здольны пачуць і тое, што пасылаецца яму з Вышынь зараз.

***

Адметныя якасці таленту: непаўторнае светаадчуванне, чыстае бачанне, топкая ўспрыймальнасць - усё тое, чым адорвае Неба. Адно на табе адказнасць за вернасць гэтаму дару і чысціню памкненняў.

***

Той, хто здраджвае Духу, хто тыражуецца ў творчасці, мае шанец быць заўважаным. Той жа, хто не ступае двойчы ў адну і тую ж рэчку, унікае ўвагі большасці.


1 2