А.М. Ненадавец СIЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ I БЕЛАЯ МАГIЯ. Смерць чорных варажбiтоу

Якою б моцнаю ні была сіла чараўніка, якою б страшнаю і таямні-чаю здольнасцю да пераўтварэння ні валодаў ён, усё роўна знахар баяўся аднаго — смерці. Яму пастаянна ўяўлялася, а хутчэй за ўсё яго ў гэтым проста пераконвалі суродзічы, што ён будзе жыць, калі не вечна, то некалькі «чалавечых вякоў». Варажбіту здавалася, што, карыстаючыся сваімі чорнымі словамі («моцнымі», «неперамож-нымі», «непераадольнымі»), прыёмамі магіі, можна будзе неяк абысці і тую мяжу, якая ў свядомасці нашых патриархальных нрод-каў уяўлялася рубежнай. А за тою мяжою (наступнае, іншае жыццё) жыве душа. Цела застаецца назаўсёды ў зямлі (паводле народнага, «становіцца зямлёю», «пераходзіцьу дрэвы»). Але знахару было за-раней ясна, што ягонай душы месца ўраі няма. Бо тое, чым ён зай-маўся пры жыцці, супярэчыла маралі ягоных супляменнікаў, адна-вяскоўцаў, болей таго, рабіць усё гэта злое, адмоўнае, чорнае яго ніхто не прымушаў, усё здзяйснялася ім добраахвотна з мэтай узба-гачэння ці падпарадкавання людзей уласнай волі. Яму падабалася, што яго баяцца (найперш!), што яму пастаянна аддаюць усё самае найлешдае, ці баяцца супярэчыць, калі ён гэтае лепшае сілаю, гвал-тоўна забірае, прысвойвае сабе. Той, хто валодаў чорнымі чарамі, не мог карыстацца павагай, наадварот, акрамя страху людзей ён яшчэ адчуваў на сабе і іхнюю лютую нянавісць за ўсё тое адмоўнае, злое, несправядлівае, што адбывалася навокал. Гэтая самая лютасць, бяз-літаснасць у адносінах да неспагадлівых чараўнікоў асацыіравана ў народнай свядомасці і цвёрда замацавала тое, што такія знахары — варажбіты- чараўнікі паміраюцьлютай («нечалавечай») смерцю. Зга-далі і пра тое, што такім шляхам старадаўнія людзі «спяшаліся» ад-Помсціцьтым, хто, паводле іхніх перакананняў, быў вінаваты ваўсіх бедах, яшчэ пры жыцці, калі тыя злыдні ўжо не маглі ўстаць, не маглі бачыць, як адносяцца да набліжэння іхняй смерці звычайныя пра-цаўнікі. Воля ўсё яшчэ магутнага паміраючага магла выклікаць ней-кую стыхію, праяву прыроднай стыхіі, але гэта карала ці помсціла ўсіх, таварыства, а не асобна ўзятага чалавека. Можна весці гаворку пра тое, што ў яго ўжо неставала часу, каб помсціць індывіду, і не выходзіла нічога іншага, як у апошнія хвіліны свайго працяглага жыцця адпомсціць усім ці проста зрабіць так, каб ягоную смерць запомнілі на многія пакаленні нашчадкі тых, хто жыў пры ім. Калі ў смерці звычайнага чалавека ўсё было даволі ясна («скончыўся ягоны жыццёвы шлях», «Бог даў, Бог і забраў», «жыць надакучыла-натаміла, таму і пайшоў на той свет» і многае іншае), то заканчэнне жыццёвага шляху варажбіта для наіўнага чалавека было справай цяжкатлумачальнай. Жыццё, як сцвярджалі ў вусна-паэтычнай творчасці, было дарована яму не Богам, а...д'яблам — супраціўнікам усявышняга, яго найзлейшым ворагам. Тут многае з таго, што было ха­рактерна для звычайных людзей, не падыходзіла. Таму і стараліся як мага болей падаць усяго найбольш цяжкатлумачальнага, каб яшчэ неяк заблытаць, прывесці ў неадпаведнасць з рэальнай смерцю.

Пачыналася ўсё з хваробы чорнага варажбіта. Адзначалі, быццам бы напярэдадні такой знямогі знахар звяртаўся да сваіх хаўруснікаў-чарцей, і тады яны ўжо неадступна апекавалі лёс свайго падначаленага, а нярэдка — і валадара, бо гаварылася, што ён загадваў нячысцікам і тыя выконвалі ягоную волю. Адносна таго, што чараўнік адразу не паміраў (проста не мог), а вымушаны быў пэўны перыяд памучыцца, сцвярджалі — робіцца гэта з-за яго шматлікіх папярэдніх учынкаў, здзейсненых ім супраць сумленных працаўнікоў. Народ­ная мараль і на імгненне не дапускала, што нейкае зло (буйное яно ў сваей праяве ці дробнае) не можа быць не адпомшчаным, беспакараным. Тут ужо не ўлічвалася, што яму самому даводзілася пакутаваць у страшэнных муках. Літасці тут прасіць нельга было, ды, мабыць, для варажбіта гэта быў і не самы падыходзячы варыянт. У народзе гаварылі адназначна: «Калі знахар адчувае сваю смерць, то ён не дрыгаецца, нават не выходзіць за парог. I робіць гэта з-за таго, што баіцца, каб яго слабым ды знясіленым не ўбачылі аднавяскоўцы. Злыдзень прызвычаіўся, што самы магутны, здаровы — гэта ён, і баяцца ўсе чараў ягоных злых вачэй. Дастаткова было адно глянуць, і ўсё калацілася, а тут у самога ад хваробы ды ад бяссілля цела трасецца, і яму нестае сілы зрабіць крок-другі. Ляжыць ваўком у хаце і з нячыстымі толькі размаўляе. Зразумела, што просіцца ён аб тым, каб пажыць-пачараваць яшчэ колькі часу і прынесці якую чарговую злыбеду. Вакол яго хаціны таўкуцца ўсёмагчымыя нячысцікі. Днём, то гэта не адразу заўважыш, можа такое адчуць толькі спрактыкаваны чалавек, бо яны ўсе пераўвасоблены ў крумкачоў, катоў, сабак. Асабліва чорнага колеру. Ноччу ж то да такога месца і падыходзіць небяспечна, бо можна паплаціцца калі не жыццём, то калецтвам, дакладна. Накінуцца на цікаўнага, і як ты ні крычы, дык ніхто на дапамогу табе не прыйдзе. Вядомая справа, калі самі лякаюцца і за жыц­цё баяцца, дык ніякім чынам не даклічашся. Потым разнясецца па наваколлі страшэнна-жудасны рогат-стагнанне — гэта і ёсць радасць злога знахара, які і ў апошнія моманты дабіўся нечага жаданага — пакалечыў ці ўвогуле загубіў нейкую нявінную душу» (УЗ. Ст.); «Казалі, што некалі ў нашай вёсцы жыў надта злы чараўнік. Колькі злыбеды ды гора прынёс ён людзям, то і не злічыць. Але ж нарэшце прыспеў час і яму ўміраць. Не хацелася ж, вядома, дык з хаціны не вылазіў. Гаварылі, што толькі ў адно-адзінае падслепаватае акенца вызіраў ды пільнаваў, каб хто міма ішоў. Як толькі той чалавек, малаважна хто—дзяўчына ці старая, хлапец ці стары, — усё адно зробіць так, што таго выпадковага падарожнага так хвароба скруціць, што і адысці ад злашчаснага месца сам не здолсе. Скруціцца няшчасны і ляжыць, пакуль родныя не здагадаюцца ды не прабяруцца, каб забраць дамоў. Стараюцца зрабіць гэта ў светлы час, бо ў вечаровы ці ў начны гэта будзе зрабіць яшчэ намнога цяжэй, тады будуць навокал гаспадарыць нячыстая сіла ды яе хаўруснікі. Калі ж трапіцца забіраць ноччу, то аднаму ісці ніяк не выпадае, а трэба, як меней, каб было некалькі чалавек. Адзін з іх пастаянна вымушаны будзе загінацца, каб неяк адпалохваць чарцей. Тады ўжо хворы чараўнік у сваёй хаціне будзе так стагнаць ды крычаць ад болю, што ажно страш­на стане. Магчыма, што ён так будзе крычаць не толькі ад болю, але і ад адчаю, бо выдатна разумее, што дні ягоныя злічаныя і болей не здолее ўчыніць сумленным людзям нейкае зло. А тая нячыстая сіла, што вакол хаціны назбіралася, то ажно пішчыць ды гатова на плечы ўсесціся. Каб не жагнанне, каб не святы крыж, то невядома чым бы для прыйшоўшых справа скончылася. Такая ўжо ярасная ды злосная нячыстая сіла ад таго, што назаўсёды памірае яе верпы служка» (УЗ. Івац.); «Калі памірае знахар, то ён ніколі са сваей хаты не вылазіць. Не хоча, каб яго бачылі, які ён стаў слабы ды бяссільны, што ледзьве на нагах трымаецца. Баіцца, каб не падумалі, што назаўсёды страціў неймаверную чароўную сілу, якою мог любога ў бараноў рог скруціць. А тут да парога дайсці не здолее. Мала гэтага, шалее ад набліжэння смерці чараўнік. Імкнецца належным чынам, як яму здаецца, абысціся з аднавяскоўцамі ці ўвогуле з невядомымі людзьмі. Падглядзець, што там робіцца, што там дзеецца, немагчыма, бо нячыстыя здані ахоўваюць свайго хаўрусніка. Няхай толькі хто памкнецца, то на месцы і застыгне, не здолее адарваць свае ногі ад зямлі, а, то і памрэ увогуле. Не трэба ісці да тае злашчаснае хаціны, як бы вас туды ні цягнулі. Калі ж ужо здарыцца якая пільная неабходнасць, то трэба дачакацца трэціх пеўняў, якія праганяюць нячыстую сілу, і тады ўжо навокал стане намнога спакайней. Але, тым не меней, неабходна апускаць вочы долу, каб ненарокам вочы знахара, які, можа, спецыяльна чакае такога неасцярожнага, не сутыкнуліся з вачыма звычайнага чалавека, бо тады будзе сапраўдная бяда, ад якой вяско­вец надоўга захварэе, а то і зусім зляжа і болей не падымецца» (УЗ. Жытк).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29