А.М. Ненадавец СIЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ I БЕЛАЯ МАГIЯ. Хто лiчыуся сябрамi нячытастай ciлы

Так ужо спрадвеку павялося, што ў народная свядомасці сфарміравалася ўстойлівая думка адносна таго, што пэўныя трупы людзей у залежнасці ад свайго занятку (прафесіі) хочуць яны таго ці не, але непарыўна злучаны з нячысцікамі. Такая сувязь перадавалася з пакалення ў пакаленне таксама незалежка ад волі саміх вяскоўцаў. Мы пералічым найбольш «рызыкоўныя» спецыяльнасці ў гэтым плане: музыкі, пчаляры, кавалі, пастухі, вінакуры і млынары. Паспрабуем даць ім падрабязную характерыстыку.

Трэба разглядаць адразу некалькі прычын, якія выклікалі та­кую павагу, шанаванне і... зайздрасць ды нянавісць у адносінах да носьбітаў вясковых заняткаў-рамёстваў, асабліва тых, дзе патрабавалася сапраўднае майстэрства, талент (музыкі, пчаляры, кавалі, млынары). Пастухі і вінакуры апынуліся ў гэтым пераліку хутчэй з-за таго, што былі звязаны адныя з жывелай, і ад іх у многім залежала захаванасць асноўных карміцеляў любой сялянскай сям'і, а другія — вінакуры — напрамую лічыліся «братамі нячыстай сілы», бо разносілі, прадавалі, выраблялі той напой, які самага разумнага чалавека мог звесці з розуму, давесці да дурно­ты, да шаленства і г.д.

Музыка. У сваім нарысе «Дудар і музыка» у якасці эпіграфа М. Нікіфароўскі прыводзіць народнае павер'е, якое ў многім тлумачыць нам некаторыя дзівацтвы з боку музыкі: «Ці праўда, ці не, але здаўні,ну кажуць старэі людзі, што калі йдзе ён, панець або шлёпніцца, там бізотменно пахаваны ёсць ці дудар, ці музыка». А ў А. Сержпутоўскага ёсць больш дасціпныя сведчанні: «Музыка ўжэ такі родзіцца, бо не кожны мажэ наўчыцца йграць, а музыка сам наўчыцца»; «3 музыкі ніколі не будзе добрага гаспадара, бо калі музыка грае, то чорт скачэ». Тут падкрэсліваецца прамая сувязь паміж музыкай і нячысцікамі. Менавіта так, паводле народнага, тлумачылася ўвогуле з'яўленне музыкаў на белым свеце. Не нячысцікі кіравалі музы­кай, а ад яго залежала, што надалей яны будуць рабіць, «пад якую дудку скакаць». Прыгадаем ранняе апавяданне Я. Коласа, якое таксама пацвярджае, што «калі музыка йграе, то ён чарцей вяселіць». Ці не таму ў народзе сцвярджалася: «Каб ведаў, што сын будзе музыкаю, то лепш пахаваў бы яго маленькім». Тут у першую чаргу мелася на ўвазе не тое, што любы бацька быу супраць сына-музыкі, што ён пачне іграць, а тое, што музыка ў народзе амаль заўсёды асацыіраваўся з нядбалым гаспадаром, лайдаком. Маўляў, іграць яму ёсць час, але на полі працавадь, на ніве шчыраваць няма. Таму і торкалі ўсе пальцамі на ягоныя палоскі, таму і смяяліся, што ўсё пазарастала чартапалохам (зноў-такі!) і справы ў ягонай гаспадарцы ідуць намнога хужэй, чым у любой удавы. Ці не з гэтай нагоды сярод вяскоўцаў даволі часта гучала: «Купіў дуду на сваю бяду» або «Каб не дуда, то, пэўна, мінала б хату бяда». I ўласны лёс даволі часта жорстка абыходзіўся з музыкам. Нават нягледзячы на тое, што ён мог насуперак усяму быць добрым гаспадаром, шчырым працаўніком, усё роўна, паводле традыцыі, за яго замуж добрую дзяўчыну (працавітую, з пасагам) ніколі аддаваць не пагаджаліся. Вось тут і зразумей: з аднаго боку, пастаянна прасілі пайграць, павесяліць, дзяўчаты ласкана абыходзіліся, а з іншага — поўнае адмаўленне ўсяго станоўчага ў такім чалавеку. М. Нікіфароўскі з гэтай нагоды пісаў: «Самыя непрыступныя прыгажуні хіляцца да музыкі ў большей ступені, чым да сваіх прыхільнікаў, хлопцаў, з якімі яны «ламаюць» «Мяцеліцу» або «адкалваюць» «Лявоніху». Аднак далей такой ласкі яны не ідуць. Бацькі, а пад іх уплывам і іх дочкі лічаць, што скрыпач не накорміць жонкі і дзяцей».

Гэтае ж самае пераканаўча сцвярджаюць вяскоўцы і ў наш час. Мала што змянілася ў поглядзе на музыку за многія стагоддзі. Ці ж не абразліва гучыць наступнае выслоўе: «Хлеў ракам, хата бокам, ды музыка з адным вокам!» (УЗ. Пн.). Нават ворагу свайму беларускі селянін не пажадаў бы, каб у ягонай гаспадарцы справы вяліся гэткім чынам. «Калі я маладою была, то прыгожаю была: рослая, валасы густыя-густыя па самыя калені. За мною ўжо хлопцы так і віліся. Адбою ад іх не было. Але мне да душы быу вясковы музыка. Такі ж прыгожы хлопец. Высокі, здаровы, хібу ніякага яму не дасі, ва ўсім спраўны. Ён мяне таксама прыкмячаў і нікога не паслухае, а раз я папрашу, дык гатовы іграць усю ноч навылет. Так мы і пакахаліся. Разважалі ж, як жыць далей станем. Падгаварыла я яго сватоў прысылаць, жыць, маўляў, разам станем, чаго ж ужо там. Толькі ж і не падумала б ні за што, што мае родныя так адмоўна да нашага шлюбу аднясуцца. Бацька, маці, дзед з бабуляй, нават брат старэйшы і той супраць! Бацька ўсё прымаўляў, што ў такой сям'і будзе гаспадар з дудою, а жонка з сумою! Не далі болей сустракацца, не пускалі на вечаркі да дзяўчат і неўзабаве прасваталі мяне за другога. 3 багатай сям'і, добрага, але нешчаслівага. Узялі яго неўзабаве на вайну, адкуль ён так і не вярнуўся. Засталася я спачатку салдаткаю, а потым — удавою. А музыка той так і не ажаніўся. Жыў з бацькамі, якіх пахаваў неўзабаве. I хоць казалі, што ўсё музыкі лайдакі — гэты ж, наадварот, так адмыслова вёў гаспадарку! Вяскоўцы зайздросцілі, але нават і ўдавою за яго жыць не пусцілі ўсё роўна, баяліся, каб ён у далейшым не разлайдачыўся, бо тады б з усяго нашага роду смяяліся б» (УЗ. Драг.);


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11