А.М. Ненадавец СIЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ I БЕЛАЯ МАГIЯ. Чорныя варажбiты

У сваiм даследаваннi мы на першы план выводзiм людзей, якiя па цвёрдаму перакананню iншых, былi звязаны з нячыстай сiлай. Што ж зробiщ але ж баялiся старадаунiя беларусы такiх суродзiчау,  якiя карыстaлiся «заслужана дурною славаю», бо ад ix надта ж многае залежала. Вочы i страшныя словы злога (чорнага) варажбiта былi усёпаражальнымi. А маглi злыя чараунiкi надзвычай многае: насылаць i лячьщь хваробы; назаусёды зводзiць у сям'i мужа з жонкай, ды так, што яны нiводнага дня не здолеюць пражыць без спрэчкi i бойкi; наслаць страшэнную, усёпаглынаючую навальнiцу, буру з маланкамi i грымотамi, якая расклдае гаспадарчыя пабудовы, павыб' е- павынiшчыць ураджай на палетках, i усё гэта, разам узятае, прывядзе сялян да галоднай смерцi; выклiкаць небывалую па сваёй працягласцi i бязлiтаснасцi засуху; ператвараць людзей у ваукалакау, жаб, сабак, катоу (пераувасабляць няшчасных людзей, якiя нiчога  благога увогуле нiкому не зрабiлi, у своеасаблiвых носьбiтау пэуных рыс нячыстай сiлы i г.д.). Як падкрэслiвау П. Шэйн: «Усе згаданыя намi вiды прафесiйнага чараунiцтва, кaлi яно выходзiць за рамкi акрэсленых намi межау, нямногiмi у Беларусi лiчылiся забабоннымi; наадварот, большасць беларусау глядзiць на усё гэта,як на вышэйшае веданне дадзенай прафесii, iстотна неабходнае для паспяховага яе выканання. Iнакш глядзяць на сапраудных чараунiкоу, якiя, каб валодаць вышэйшай ступенню магутнасцi, прадaлi чорту сваю душу. А для гэтага патрэбна парваць усялякую сувязь з царквою, трэба здзейснiць нешта празмерна кашчунскае. Менавiта у час прычасця не праглынаць св. Таiн, а трымаць у роце, потым вынесцi ix на «ростанькi» (перакрыжаванне дарог), пакласцi на адным з крыжоу, якiя амаль паусюдна на Беларусi ставяцца на перакрыжаваннях, i выстрaлiць у ix. У час выстралу, як гавораць, бачыцца распнуты Хрыстос.  Ёсць прадпасылкi меркаваць, што кaлi на падобны учынак глядзелi абыякава, то толькi у дауно  прайшоушыя часiны, кaлi хрысцiянства змагалася з язычнiцтвам. Цяпер жа амаль паусюдна на Беларусi так многа распаусюджана аповядау пра тое, што большасць страляючых у св. Прычасце краналася розумам, ператваралася у дзiкiх звяроу ; падвяргалася тамупадобным пакаранням, што, гледзячы на гэта, амаль нiхто не асмельвауся здзейснiць такое кашчунства. А хто адважыцца i праробiць вышэйсказанае, таму, мауляу, да самай смерцi будзе служыць чорт, будзе выконваць усе яго загады. Што скажа такi чараунiк, тое i будзе.

Паводле народных перакананняу, жаданне зачараваць каго-небудзь з'яуляецца чыста стыхiйным, неадвольным, не залежачым ад волi челавека-чараунiка. Ён тады чаруе, кaлi «кроу яму вочы зальець», кaлi «нячыстая сiла к галаве падступiць, у галаву ударыцы» - так народ адлюстроувае тую думку, што чараунiк дзейнiчае у раз'юшанасцi. Знаходзячыся у такiм стане, ён павiнен абавязкова каго- небудзь ачараваць. Тады яму не трапляйся на вочы, бо загiнеш нi за што».

А. Шлюбскi падкрэслiвау: «Усе калдуны, знахары i чараунiкi уладаюць дзвюма здольнасцямi: яны могуць i шкодзiць, i ратаваць у бядзе селянiна. Гэтая якасць ставiць ix у выключнае становiшча сярод     iншага насельнiцтва вёскi. Яны нiбыта з'яуляюцца таемнымi уладарамi селянiна -могуцьi караць, i мiлаваць яго. Яны з'яуляюцца лекарамi яго хвароб, ветэрынарамi».

Той жа П. Шэйн адразу i «падвучвае», як жа можна было стаць злым чараунiком. Пры гэтым адзначае, што нейкiя там празмерна характэрныя асаблiвасцi увогуле адсутнiчaлi. «Штоб здзелацца чараунiком, гаварыу мне адзiн селянiн нашай Каралеускай воласцi (Вiцебскага павета), трэба палажыцца з чортам, што будзеш за тое яго слухаць: калi ён не вялiць у царкву хадзiць, - не будзеш хадзiць, кaлi ён не вялiць спавядацца, - спавядацца не будзеш, ды спавядацца то можна, толькi нельга прычашчацца: нада узяць у рот прычасце, дый выйшаушы з царквы, яго выплюнуць. Тады за гэта чорт зробiць так, што будзеш чараунiком, будзеш напускаць на скот i на людзей хваробы i усё. Але усё-такi гэты чалавек яшчэ не зусiм прапашчы, яшчэ яго Бог можа прасцiць, кaлi перад смерцю пакаецца.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46