А.М. Ненадавец СIЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ I БЕЛАЯ МАГIЯ. Сiла страху

Чалавек спрадвеку верыу, што яго акружаюць звышiстотныя, звышмагутныя сiлы, ад якiх залежьщь ягоны лёс (“рок»), i спрабавау перацягнуць гэтыя сiлы на свой бок. Вера у такiя звышнатуральныя сiлы характэрна толькi для чалавека. Яна узнiкла у вынiку веравання у iснаванне душы, вечная прырода якой, па перакананнях старажытных, перажывае намнога смертную плоць. Першабытны чалавек лiчыу для сябе за свяшчэннае правiла i нiколi не адыходзiу ад яго, што любы аб'ект (прадмет, рэч), не мела вялiкай рознщы - жывы ён цi не, мае сваю душу i свядомасць, падобныя на чалавечую.

Далёка не усе душы уключaлiся у сонм племянных продкау   i знаходзiлi супакаенне у царстве памерлых. Тыя, хто быу адзначаны «дурной смерцю» - ад удару маланкi, пакараныя смерцю, не атрымаушыя паграбення, западозраныя у чараунiцтве i г.д., выключaлiся з ix лiку. Лiчылася, што «дурная смерць» знаходзiць тых, хто нейкiм чынам займауся непрадугледжанымi канонамi тагачаснага грамадства справамi i у вынiку гэтага парвау свае сувязi з абшчынным калектывам, з'яднау сябе з мiфiчным, асацыяльным светам. Душы запнуушых «дурной смерцю» не адыходзiлi у царства (крелну) памерлых, а заставaлiся недзе непадалёку (у лесе) ад родных мясцiн i пастаянна праследавaлi жыхароу i прыносiлi iм усялякую шкоду. Менавiта гэтыя шматаблiчныя iстоты выклiкaлi у людзей асаблiвы жах, непауням акружэнне чалавека тысячамi страшных, паракрыуленых нянавiсцю i зласлiвасцю вобразау.

Прыгадаем выказванне польскага мiфолага М. Парандоускага: «Рымлянiн (маецца на увазе старажытны язычнiк. - А. н.) жыу у  пастаянным страху, што не здзейснiу абрады, як патрабавалася.  Дробязны пропуск у мaлiтве, нейкi няуклюдны рух, нечаканая перашкода у рэлiгiйным танцы, паломка музычнага iнструмента для ахвярапрынашэнняу - гэтага было дастаткова, каб той жа самы абрад паутарыць зноу. Бывaлi выпадкi, кaлi усё паутаралася з самага пачатку да трьщцацi разоу, пакуль ахвярапрынашэнне не здзяйснялася цалкам. Пры здзяйсненнi малiтвау жрэц павiнен быу сачыць, каб якi-небудзь выраз не быу прапушчаны цi вымаулены не там, дзе трэба. З гэтай мэтай хто-небудзь iншы чытау спачатку, а жрэц слова у слова паутарау за iм. За тым, хто чытау, назiрау яшчэ адзiн памочнiк, якi сачыу, цi ж добра той чытае. Меуся нават асобны служка, якi наглядау за тым, каб прысутныя захоувалi маучанне. Адначасова трубач з ycix сiл дзьмуу у трубу, каб акрамя слоу мaлiтвы нiчога iншага не было чуваць» .

Гэта выказванне М. Парендоускага вельмi поуна раскрывае перад намi страх любога чалавека за тое, што iм былi дапушчаны aдxiленнi у выкананнi абраду, вымауленнi замовы, мaлiтвы i г.д.

Iмкненне нашых продкау да веры у душу або духау тлумачыцца  яшчэ i тым, што яны старaлiся любым чынам злучьщь жыццё, яго праявы з прывiдам. У вынiку у ix   з'яуляецца агульнавядомае паняцце, якое можа быць названа прывiднай душою, духам-душою. Само паняцце аб уласнай душы, цi духу, у прымiтыуных грамадствах можа бьщь вызначана наступным чынам. Душа ёсць тонкi, супярэчлiвы чалавечы вобраз, але па сваёй прыродзе нешта падобнае на пару, паветра цi ценi. Яна складае прычыну жьщця i думкi у той iстоце, якую адухауляе.


1 2 3 4 5 6 7 8 9