А.М. Ненадавец СIЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ I БЕЛАЯ МАГIЯ. Мiфалогiя i магiя.

Адным з самых выдатных дасягненняу народнай дyмкi было стварэнне цэласнай сiстэмы тлума:эння рэчаiснасцi. Яна грунтавалася на двух варыянтах, у аснове якiх ляжалi розныя падыходы у  ацэнцы Сусвету - мiфалагiчны i магiчны. Першы прывеу да стварэння боствау, герояу, духау i iншых надпрыродных сiл, што аказвалi  рашаючы уплыу на тагачаснае грамадства, людскiя лёсы, нарэшце, на увесь Сусвет. Другi адлюстроувауся у распрацоуцы стройнай сiстэмы узаемасувязяу, якая ахоплiвала у адзiнай канструкцьп усе элементы макра- i мiкракосмасу, дзе першабытны чалавек растварауся незауважнай пясчынкай.

Для азначэння створанай архаiчнай свядомасцю сiстэмы (спробы) тлумачэння Сусвету само слова «мiф» i тым болей слова «магiя» могуць быць выкарыстаны толькi з вялiкiмi агаворкамi. Яны толькi у малой ступенi адпавядаюць таму, як самi старажытныя грамадствы нашых першапродкау уяллялi сабе з'явы, што мы азначаем гэтымi тэрмiнамi.

Кaлi наш прашчур расказвау, напрыклад, сыну пра багоу свайго народа цi вучыу яго абрадам, якiя ён павiнен быу  здзяйсняць у гонар родавых продкау, то i гэтыя багi i духi продкау у яго вачах былi не проста персанажамi племянной мiфалогii, а рэальнымi iстотамi, прыкладнае месцажыхарства якiх (як недалёкае, тутэйшае, так i далёкае, чыста мiфiчнае, казачнае, «за сiнiмi марамi, за высокiмi гарамi») ён усё ж неяк мог акрэслiць. Тое, што сёння мы упэуненна называем мiфам, ва уяуленнях продкау было iмкненнем да больш праудападобнага асэнсавання таго, як узнiк Сусвет, як склaлiся адносiны памiж людзьмi, родам, плямёнамi, народамi, як сфармipавалася культура. Гэта i не дзiуна, бо з светам, у якiм знаходзiлiся надпрыродныя iстоты, свет людзей (грамадства), свет культуры цесна i пастаянна узаемадзейнiчау.

Нашы першапродкi iмкнулiся зразумець, па-першае, у чым асноуная рознiца памiж жывым i мёртвым целам, а таксама прычыну сну,  хваробы, смерцi. Гэта было малазразумелым нашым далёкiм наiунымм прашчурам. Па-другое, яны задавaлiся пытаннем, што азначаюць вобразы людзей, якiя з'яуляюцца у снах? Выразна зауважаючы гэтыя дзве групы з'яу, старажытныя фiлосафы, магчыма, зрабiлi, як iм здавалася, своеасаблiвае адкрыццё, што у кожнага чалавека ёсць жыццё i ёсць прывiд. 1 тое i другое, па ix перакананнях, знаходзiцца у цеснай сувязi з целам: жыццё дае яму магчымасць адчуваць, разважаць i дзейнiчаць, а прывiд складае яго вобраз, цi другое «Я».

Амаль немагчыма падагнаць пад архaiчныя уяуленнi само паняцце «магiя». Звычайна пад магiяй разумеюць кола уяуленняу, у сiлу якix чалавек быццам бы мог уплываць на другога чалавека, на развiццё падзей, нават на усёмагутныя з'явы прыроды. Толькi патрыярхальная свядомасць усё ж асэнсоувава магiю некалькi шырэй. Яна прызнавала iснаванне глыбiнных унутраных сувязей памiж yciмi элементамi Сусвету, арганiзоуваючы яго у стройную, якая дзейнiчае па акрэсленых нормах, мадэль. Гэта бачанне свету было, у прынцыпе, першай спробай чалавецта зразумець i растлумачыць заканамернасцi, што дзейнiчaлi у Сусвеце.

Кaлi зараз сцвярджаюць, што магiя i мiф фармiруюцца на нiжэйшай ступенi цывiлiзацыi, то не трэба, вiдaць, адносiццада гэтых тэрмiнау як да нейкiх цяжкатлумачальных «блуканняу» розуму першабытнага чалавека. У ix нельга не эауважыць вынiку агромнiстых намаганняу думак людзей па падрабязнейшым пазнаваннi рэчaiснасцi. У мiфе i магii замацаваны багацейшы сацыяльны вопыт, якi i дазволiу чалавецтву з цягам часу усё ж пераадолець вузкасць сваiх архаiчных уяуленняу i зрабiць пэуны крок у бок больш рэaлiстычнага, больш аб'ектыунага асэнсавання Сусвету, з'яу i працэсау, якiя y iм пастаянна адбывaлiся.

Трэба памятаць i пра тое, што iдэя звышнатуральных сiл, магiчных эаклiнанняу узнiкла з бяссiлля чалавека перад таямнiчай i грознай для яго прыродай, з непадуладнасцю яму сацыяльнай рэальнасцi. Але бяссiлле чалавека не толькi абмяжоуваха, але i стымулявала яго дзейнасць, i звышнатуральнае абарочвалася марай пра ycёмагутнасць чалавека, цiкавайшай здагадкай пра багацце ягоных суб'ектыуных сiл. А гэта, у сваю чаргу, было схаваным прадбачаннем таго, што чалавек - як сацыяльная iстота - сам робiць сваю гiсторыю i у гэтым сэнсе авалодвае прыродай, канструюе сваю уласную, сацыяльную аб' ектыунасць.

Але ж мiф - гэта заусёды вобразы дзейнiчаючых iстот, якiя цi ствараюцца (узнiкаюць), цi, наадварот, разбураюцца. Адны з ix надзелены каласальнай магугнасцю (у вынiку немагчымасцi падрабязна i дакладна ix растлумачьщь), другiя маюць нейкi абмежаваны уплыу  (з-за таго, што самае таямнiчае у ix раскрыта, даказаваны з  пункту гледжання патрыярхальных практычна-абрадавых ведау,  але сукупнасць ix супярэчлiвых дзеянняу i складае адну з асноу тaгo самага свету, якi быу больш-менш вядомы чалавеку старажытнасцi.


1 2 3 4