Калi прыйшло на Беларусь хрысцiянства?

Першыя хрысцiянскiя мiсiянеры з'явiлiся на Беларусi, вiдаць, яшчэ ў IX стагоддзi. Іх станавiлася тым больш, чым хутчэй прымалi веру Хрыстову суседнiя еўрапейскiя народы. Адным з такiх мiсiянераў быў iсландзец Торвальд Вандроўнiк, якi ў X стагоддзi прапаведаваў хрысцiянскiя iдэi ў Полацку i пазней быў пахаваны тут у заснаваным манастыры Іаана Прадцечы.

Хрысцiянамi былi нашы славутыя валадары: княгiня Рагнеда ( у манастве Анастасiя ), яе сын Ізяслаў i ўсе наступныя полацкiя князi. Хрысцiянства iшло на Беларусь як з Захаду ( з Рыма ), так i з Усходу ( з Канстанцiнопаля), хоць да сярэдзiны XI стагоддзя iстотнай рознiцы памiж гэтымi дзвюма плынямi не было.

Каля 992 года была заснаваная Полацкая епархiя ( у далейшым праваслаўная ), на пачатку XI стагоддзя - тураўская (каталiцкая). Першы полацкi епiскап, пра якога згадвае летапiс, быў Мiна (1104 год). Але, пэўна ж, былi святары iда яго, у тыя часы, калi полацкi князь Усяслаў Чарадзей збудаваў у нашай старажытнай сталiцы бажнiцу Святой Сафii ( 1055 год).

Хрысцiянства на Беларусь прыйшло ў тым часе, як i многiя iншыя краiны Еўропы ( Данiю, Швецыю, Нарвегiя, Польшчу, Харватыю ). Панавальнай жа рэлiгiяй яно зрабiлася толькi ў канцы XII - XIII стагоддзi, бо сутыкнулася на Беларусi з моцнымi паганскiмi ( язычнiцкiмi) традыцыямi. Тысячагадовае суiснаванне ў нас паганства i хрысцiянства сталася падставаю для верацярплiвасцi, талерантнасцi нашага народа да розных рэлiгiяў.

Сяргей Тарасаў