А.М. Ненадавец СIЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ I БЕЛАЯ МАГIЯ. Уводзiны

На працягу шматлiкiх стагоддзяу чалавек эасцерагауся ад усёмагчымых хвароб i пошасцей, злыбяды i чорных вачэй пры  дапамозе замоу, шэптау, загаворау (па-рознаму ix маглi называць у народзе). На ix ускладвау ён свае надзеi i спадзяваннi. Можна было б растлумачыць гэты факт адназначна проста, не вылучаючыся асаблiвай арыгiнальнасцю, - медыцына у тыя часы знаходзiлася на даволi нiзкiм узроунi развiцця i iз-за сваёй дарагавiзны з'яулялася недаступнай для бедных людзей. Але як растлумачыць той факт, што народныя замовы-шэпты шырока распаусюджаны i у наш час, на пачатку ХХI стагоддзя. Болей таго, з' явiлiся своеасаблiвыя чараунiкi-
прадказальнiкi, якiя маюць неблагую адукацыю i выкарыстоуваюцъ сучасныя сродкi масавай iнфармацыi: тэлебачанне, радыё, прэсу. Бяруцца яны вылечьщь не аднаго нейкага канкрэтнага чалавека, а вялiкую колькасць людзей адразу. Такiя «сеансы» прыносяць шаптунам i арганiзатарам так iх выступленняу вялiзныя барышы. Ды
аутар не збipаецца лiчыць iхнiя грошы, а мае намер паступова, крок за крокам, прасачыць, як фармipавалася усёмагутная магiя слова, з якix кампанентау на першым этапе яна складалася.

Кaлi адзiн чалавек дапамагау другому пры дапамозе замовы (або замоу), то цiкава, як жа яны абодва паводзiлi сябе падчас гэтага лячэння? Варыянтау тут можа сустракацца вялiкае мноства, на што далёка не заусёды звяртaлi сваю увагу даследчыкi. Фiксавалася у першую чаргу сама замова, сам шэпт, а тое, як паводзiлi сябе
знахарка цi знахар, а таксама хворы, заставалася па-за увагай. У рэдкiх выпадках адзначалася тое, што акаляла хворага, як выглядaлi хацiна знахара (варажбiта) цi ён сам, што рабiлася напрыканцы «лячэння-шаптання». Толькi ж такiя выпадкi рэдкiя. У падауляючай большасцi падаецца просты тэкст замовы. 

Але не менш важна прасачыць рытуальныя дзеяннi знахара цi варажбiта, паводзiны хворага чалавека (выключэнне складаюць тыя выпадкi, калi хворы проста не мог рухацца i для яго выкананне нейкага фiзiчнага дзеяння цi хаця б памкненне да яго былi немагчымымi). Яны маглi быць самымi рознымi, самымi неардынарнымi, пачынаючы ад таго, як глядзеу знахар i куды прымушау стаць (сесцi, легчы) хворага. Аказваецца, усё тут з'яулялася надзвычай важным.  Нiчога нельга было парушыць у спрадвечна заведзеным радзе, бо  тады пра нiякае сур' ёзнае вылячэнне ужо i гаворка увогуле невялася. Перадавалася усё гэта з пакалення у пакаленне, ад дзядулi да унука, ад бабулi да унучкi i, упершую чаргу, пераймалася сярод блiзкiх родзiчау. Iншым сваю магiчную таямнiцу раскрываць не асмельвaлiся, бо бaялiся, што яна можа быць накiравана i супраць прадстаунiкоу iхняга роду.

Гарантыi засцярогi не было, асаблiва у тых выпадках, калi не iснавала магчымасцi супрацьстаяць новаму варажбiту. Тады ён мог заставацца зусiм беспакараным, асаблiва «чорныя» варажбiты, тыя, хто актыуна iмкнууся уздзейнiчаць на астатнiх людзей з нейкай для сябе выгадай. Taкix выпадкау бaялiся найболей, бо верылi, што злы  чараунiк-варажбiт можа не толькi напусцiць порчу на чалавека, на жывёлу, але i выклiкаць нейкiя пэуныя непажаданыя прыродныя з'явы. Надарауся у вёсках паморак, i тады аднагалосна вяскоуцы эаяулялi, што тут без «нячыстай сьъы» не абышлося, а «нячыстая сiла» у гэтых вачах амаль звусёды асацыiравалася з тымi ж самымi «чорнымi» варажбiтамi. Тут ужо верылi не толькi у мaгiчныя словы- замовы, але i у абрады, дзеяннi, pyxi, якiмi ix эаусёды суправаджaлi. Здаралася, i даволi часта, што нават не маглi растлумачыць, чаму тое цi iншае дзеянне-абрад ужываецца. За даунасцю паходжання на працягу стагоддзяу першаснасць значэння або гэтых самабытных каранёу мiфалагiчнасцi адмерла цi значна, да непазнавальнасцi, трансфармавалася.

Кaлi нейкага знахара прасiлi утаймаваць, улашчыць прыродныя стыхii, то да такой адказнай i важнай справы рыхтавaлiся старанна i абачлiва усе: i тыя, хто прасiу, i тыя, каго прасiлi. А раз пaклiкaлi у такi адказны i безвыходны момант, то, значыцца, уяулялi цябе наймацнейшым. Трэба было апраудваць гэткi давер, бо у адваротным выпадку прымxлiвыя людзi маглi прылiчыць зaклiканага на дапамогу знахара да праяу «нячыстай стыхii», якая тут нiбыта выступала ужо не у супрацьборстве, а заадно!

Вось так i фармiравaлiся гэтыя таямнiчыя, мiфалагiчныя звеннi, дзе i выканауца замоу-шэптау, i той, на каго яны былi накiраваны,  нiбы знаходiлiся у непарыунай сувязi. Як жа узнiкла, фармiравалася  i мацнела  магiя слова? Якою дайшла да нашага часу? На усе гэтыя пытаннi i спрабуе адказаць аутар гэтай кнiгi.