Аляксей Ненадавец "ПРАБЛЕМА ЗЛА Ў НАРОДНАЙ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ"

Праблема, якая разглядаецца ў артыкуле, не мае адзіна магчымага рашэння. I справа не ў тым, што не хапае матэрыялу для ўсебаковага аналізу, а ў тым, што і паводле якога крытэрыю вызначаць: хто ж такі злы чалавек, каго адносіць да гэтай катэгорыі? Калі браць азначэнне зла ў філасофскім плане, багаслоўскім, то атрымаецца, што ўвогуле тых, хто не стварае зла, няма. Любы з нас будзе належаць да яго носьбітаў. Тут ўсё прадугледжана, запраграмавана самой тэорыяй, вызначзннем, рэлігійнымі канонамі. I самае, здавалася б, дзіўнае, што тут нічога не пераменіш, бо гэта не так проста. Нават спрабаваць рабіць такія намаганні мы не будзем, таму што ставілі перад сабой крыху іншую задачу: паказаць, прааналізаваць прычыны ўзнікнення, крыніцы зараджэння, захавання і існавання бытавога зла, таго, якое прысутнічае ў нашым жыцці, сярод нас пастаянна і, што самае галоўнае, як нам здаецца, ніколі і нікуды не знікае, а проста пераўтвараецца ў нейкую іншую адмоўную сілу, набывае знаёмья ці незнаёмыя нам раней уласцівасці і асаблівасці. Гэтая сіла суправаджае нас у жыцці. Яе можна назваць па-рознаму: адмоўнай, чорнай, нежывой, разбуральнай, смяротнай і, канешне ж, злой. Кожны па-свойму адчувае яе ўплыў на сабе. Некаторыя сцвярджаюць, што не адчуваюць увогуле. Толькі здаецца, што яны проста не задумваліся над такімі праявамі зла. Яно для іх не існавала (так ім падавалася), бо зло неяк абмінала пэўны род, сям'ю, не ўмешвалася ў жыццё канкрэтнай сям'і. Вось і вынікала, што зло як існавала, так і працягвала існаваць, але нейкі індывід адчуваў на сабе яго адмоўную сілу. Яму шанцавала ці лёсам яму было наканавана потым адчуць на сабе праявы нейкага «адкладзенага» зла. I тады ўжо невядома будзе, як з ім абыдзецца той самы лёс, куды ён паверне і... што з гэтага атрымаецца. Можна падумаць, што гэта шчаслівы чалавек, але толькі падумаць, бо чалавек ніколі не павінен забывацца пра існаванне зла, пра яго абавязковую «суправаджальную» функцыю. Так яму будзе прасцей супрацьстаяць злу, трымаць удар наканаванасці лёсу, аднаўляць свае станоўчыя сілы (а гэта абавязковая ўмова, бо існаванне, працяглае па часе, аднаго толькі зла прыводзіць да перахілу ў адвечнай суаднесенасці пары дабро - зло). Калі не будзе аднаўлення станоўчай сілы, захавання яе ранейшых пазіцый, імкнення да іх пашырэння, то, безумоўна, будзе пашырацца тэрыторыя зла, як на нейкім лакальным узроўні, так і на глабальным. Гэта непарыўны ланцуг.

Чалавек (чалавецтва) даўным-даўно прызнаў існаванне зла: страшэнную сілу яго ўздзеяння, зафіксаваў ўсё гэта не ў адзінкавым здарэнні. Паспеў, здавалася б, не адзін, не два разы прааналізаваць усё да драбніц, даць адпаведную ацэнку і тым не менш прыйшоў да адназначнай высновы. Ці не знайшоў яе. Прызнаем і гэта, бо ўсё роўна нікуды мы не дзенемся ад фактаў суровай рэальнасці праяў зла. Калі праблема разглядаецца старанна, усебакова, скрупулёзна, то ствараецца ўражанне, што паміж імі вельмі многа агульнага. А яно так і ёсць на самай справе, што ў глабальным, што ў бытавым плане. I, вядома ж, маштабы ўздзеяння зла таксама істотна адрозніваюцца. Продак выдатна разумеў і, самае галоўнае, безагаворачна верыў у існаванне зла, пастаянна і паўсюдна імкнуўся хоць неяк засцерагчыся ад яго ўздзеяння, калі не нейтралізаваць зусім, то хоць паспрабаваць зменшыць, абмежаваць яго адмоўную сілу. Тут яшчэ можна падкрэсліць, што яны змагаліся ў асноўным з бытавым злом. I гэта не толькі з-за таго, што не маглі б супрацьстаяць злу глабальнаму. Для продкаў гэтае зло было амаль што абстрактным, няўяўным. Яно заўсёды асацыіравалася з нейкім усеагульным горам-бядою, не меншым, чым лютая, крыважэрна-страшэнная вайна-бітва ці жахліва-вынішчальная пошасць-эпідэмія; успрымалася ўсеагульнай трагедыяй, якая закранала ўсіх ці пераважную большасць людзей краю.

Недзе там, у сівых стагоддзях, зарадзілася, умацоўвалася і доўгі час захоўвалася свяшчэннае радавое правіла: усім светам супрацьстаяць бядзе, няшчасцю, гору, злу. I гэта тады не рэгулявалася пэўнай дзяржаўнай палітыкай (канкрэтнымі загадамі, ідэалагічнымі заклікамі), а трымалася на трывалых устоях народнай, няхай сабе ў нечым вельмі наіўнай, свядомасці, калі была ўпэўкенасць, што толькі выступаючы адзіным светам, можна супрацьстаяць пашырэнню зла. Але гэтьш намаганні паступова ўсё ж адыходзілі на задні план, саступаючы пазіцыі будзённым праблемам, якія ў сям'і селяніна-земляроба і былі пераважаючымі, асноўнымі. Менавіта з імі ён імкнуўся «разабрацца» ў першую чаргу, забяспечыць сабе і блізкім нейкую ўпэўненасць, трываласць. Чалавек зямлі нікуды ад роднай зямлі не аддаляўся, бо ў яго заўсёды атрымлівалася, што «туг нарадзіўся і тут прыгадзіўся». Жыў на гэтай зямлі, працаваў на ёй і знаходзіў апошні свой прьпулак. Таму і не здзіўляе, што бытавое зло ў свядомасці людзей ужо тады, у далёкія часы, успрымалася як... асноўнае, бо яно «знаходзілася» побач, магло з'явіцца ў любы момант, які тым не менш пачынаў кантралявацца, залежаць ужо ад самога чалавека, ад яго паводзін, учынкаў, пэўных акалічнасцей, што склаліся ў выніку сацыяльна-эканамічных адносін, нават кліматычных умоў. У гэтым плане нічога нельга пакідаць па-за ўвагай, бо тады атрымаецца «абавязковае» ўпушчэнне нейкага пэўнага факта-драбніцы, які для канкрэтнага моманту нараджэння зла (стварэння «злой сітуацыі») можа аказацца рашаючым. I атрымліваецца, што пры стварэнні цэласнай карціны зла прапушчаным якраз-такі аказаўся самы важны эпізод. Тут ужо гаварыць пра поўную дакладнасць проста не выпадае.


1 2 3 4