А.М. Ненадавец СIЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ I БЕЛАЯ МАГIЯ. Рэчы, якiмi карысталiся знахары

Так ужо павялося з даўніх часоў, што чалавека, які шаптаў-замаўляў ад розных хвароб, ад уздзеяння нячыстых духаў, сілы, чорных вачэй, у пераважнай большасці вападкаў, выкарыстоўваў нейкія прадметы. Яны, на думку знахароу, павінны былі ўздзейнічаць шля­хам перапрашэння-ахвяравання, запалохвання, аналогіі, празмернай гіпербалізацыі і т.д. Але, мабыць, самае важнее (страшнае) значэнне прадмета ў руках знахара — гэта наданне празмернай важнасці асабістай персоне. Слова — ёсць слова, погляд — ёсць погляд Ды ўсё гэта можа ўздзейнічаць на «пацыента», а, магчыма, не так на самога хворага, як на яго родных і блізкіх, што прысутнічалі пры спробе магічнага вылячэння, не так пераканаўча. Замова вымаўлялася пра сябе, позірк вачэй мог застацца незаўважаным і ўсё — асноўны эфект уздзеяння знахара мог звесціся да нуля. А вось калі тут прысутнічала нейкая рэч, прадмет, то ўвага міжволі акцэнтавалася на іх. Вопытны і хітры знахар, пасля таго, як выканае замову і адыдзе ад хворага, пачынае тлумачыць, што значыць трыманне таго ці іншага прадмета, чаму ўжываецца іменна ён, а не што-небудзь другое.

Практыка знахара мела тут надзвычай важнае значэнне, бо гэты чалавек ведаў, як завалодаць увагай прысутных і, безумоўна, пры кожным удалым выпадку павялічыць свой уплыўна прымхлівых людзей. На першым месцы ў пераліку гэтых рытуальна-магічных прадметаў стаіць хлеб. Тут хлеб можа ўжывацца ў дзвюх якасцях: як са­мае святое і дарагое для кожнага чалавека, бо менавіта дзякуючы яму людзі жывуць на белым свеце і жадаюць, кааб кавалачак хлеба быў кожны дзень на стале, і, па-другое, хлеб тут мог выступаць, як паднашэнне магутнай хваробе, якой баяліся, не называлі благім сло­вам. Падносілі ёй самае дарагое. У некаторых вьпадках яшчэ можна прасачыцьтакі аспект, што знахар нібыта «ўбіраў» на гэты хлеб хваробу, каб потым аддаць яе разам з кавалачкам хлеба («перавесці») якой-небудзь жывёліне. Часцей за ўсё гэта быў сабака. Лічылася, што хлеб назаўсёды забраў з сабою хваробу і яна ўжо ніколі не вернецца назад, «у вызваленае ад болю» цела. «Калі хварэў моцна мой тата-нябожчык, ён жа тады яшчэ зусім малады быў, то да яго прыходзіў знахар. 3 хутара. Цяпер ужо гэтага хутара зусім няма. Тады ж быў. Знахар той, казалі, надта моцна лячыў. Так ужо браў любую хваро­бу, што амаль мёртвага на ногі ўздымаў. Не памятаю, як яго звалі. Даўно было. Сівы-сівы ўвесь такі, невялічкага расточку. Гаварыў танклявым галаском. То ён прыйшоў у хату і, распрануўшыся пайшоў да таты, які трызніў на палку. Пасядзеў крыху, паслухаў, потым пакратаў рукою за лоб, за рукі і дастаў з торбачкі ці то з кішэні кавалачак хлеба. Папрасіў, каб маці дала яму драбочак солі. Пасаліў, паклаў тату на грудзі, і стаў шаптаць. Доўта шаптаў, надта доўга. Відаць, не адну замову. Усе ціха-ціха сядзелі ў хаце, нават варухнуцца баяліся, каб што не парушыць, не перабіць у чым знахара. Знахар нарэшце, цяжка ўздыхнуўшы, устаў, узяў той кавалачак хлеба і адышоў ад таты. Не апранаючыся выйшаў на вуліцу і кінуў той хлеб суседскаму сабаку, які невядома чаго круціўся на падворку. Да таты варажбіт прыходзіў некалькі разоў запар. I ён паправіўся. Хваробу тую нібы рукою зняло. А самае дзіўнае, што суседскі сабака здох. Недзе праз дзень ці праз два і спруцянеў. Выходзіць, што такая хва­роба моцная была. Так ужо яна з чалавека на хлеб выйшла» (УЗ. Пн.).

«Дзед мой добра замаўляў усялякія хваробы. Калі што якое, то яго адразу ж і клікалі, каб выратоўваў. Ён да ўсіх хадзіў, бо казаў: «Раз Бог сілу даў, то не мне аднаму». Так і дапамагаў. Калі ішоў, то браў абавязкова з сабою сухарык. У яго яны на прыпечку ляжалі. Іх ніхто не чапаў. Ведалі, што дзеду трэба. Але калі малыя прасіліся паесці іх, то даваў, не шкадаваў. Гаварыў, што яны чыстыя і ў іх ніякай шкоды няма. Я бачыла, як ён шаптаў. Даваў той сухарык хвораму ў рукі і той вымушаны быў трымаць яго на працягу таго часу, калі дзед шаптаў. Потым дзед яшчэ асобна над сухарыкам прамаўляў нейкую малітву і толькі тады ўжо забіраў яго ад хворага і выносіў на двор. Там нікому не аддаваў, нікуды не кідаў, а клаў яго на слупок. Калі нехта не мог зразумець навошта, дык тлумачыў, што паклаў суха­рык для таго, каб яго склявалі птушачкі. А раз яны гэта зробяць, то разам з хлебцам панясуць назаўвёды з сабою і гэтую хваробу, якая не давала спакою чалавеку. На самой справе, праз колькі часу заўважалі, як якая-небудзь птушачка падлятала да сухарыка. Дзед многім дапамагаў ад усялякіх хвароб» (УЗ. Ст.).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21