А.М. Ненадавец СIЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ I БЕЛАЯ МАГIЯ. Як паводзiлi сябе знахары

Аснову магічнага лекавання складае народная медыцына, г.зн., сукупнасць больш ці менш мэтанакіраваных прыёмаў лячэння, выпрацаваных за шматвяковы перыяд развіцця чалавецтва. Але да гэтых мэтанакіраваных лячэбных прыёмаў паступова далучаліся прымхлівыя магічныя ўяўленні, якія нават часткова відазмянілі саму практыку лекавання і нарадзілі «на белы свет» ужо нерацыянальныя шарлатанска-знахарскія дзеянні. Нельга не ўспомніць і пра тое, што гэтая знахарская практыка выклікала цэлы сонм анімістычных персанажаў-вобразаў. Яны маглі ўяўляцца духамі, святымі, боскімі істотамі, самім Богам (Усявышнім).

Элементарныя прыёмы лячэння і самавылячэння існавалі ўжо ў старажытных людзей.

Нашым продкам быў вядомы (і цалкам даступны) даволі багаты разнастайны набор вылячальных сродкаў: у іх ліку розныя прыпаркі, перавязкі, гарачыя («выпарваючыя») лазні, кровапусканні і г.д. Патрыярхальныя людзі прыкладвалі да ран тлушч, птушыны памёт, тоўчаную кару, высушаных і перамолатых на дробны парашок паўзуноў і інш.; да нарываў і пухлін — гарачы попел, пясок, ракушкі; у якасці кроваспыняльнага сродка ўжываліся мала вядомы нам зараз траўкі, дравесны вугаль, павуціна, гліна, жаночае малако і інш. Пры змяіных укусах прымяняліся поравязкі, высмоктванне раны, кровапусканне, цыркулярны надрэз скуры, прыпальванне і т.д.; пры рэўматызме і галаўных болях пускалі кроў, пры раломах касці накладвалі лубкі, абвязвалі карою ці іншымі матэрыяламі. Вядомы былі і розныя нутраныя сродкі — настойкі некаторых траў, раслін, кары; як паслабляльнае ўжываліся мёд, касторавае масла, эўкаліптавая смала. Прымяняліся, канешне ж, і больш аданыя спосабы лячэння. Акушэрская дапамога была звычайнай справай старых жанчын. Болей таго, многія з пералічаных сродкау і спосабаў лячэння маюць сабе аналагі і ў сучаснай медыцынскай практыцы.

«Урачэбная» практыка знахара звычайна прадстаўляе сабою перапляценне прыёмаў народнай медыцыны з чыста рытуальна-магічнымі дзеяннямі. 3 сродкаў народнай медыцыны найбольш часта ўжываліся націранне хворага гарачым попелам, масаж, кровапусканне, выдаленне хворага зуба і г.д. Але часцей за ўсё ўжываўся найбольш папулярны рьггуальна-магічны сродак — «высмоктванне» хваробы ці даставанне з цела хворага быццам бы знаходзячыхся там нейкіх камянёў. Гэтая практыка звязана з уяўленнем пра тое, што сапраўдная прычына хваробы — пабочны прадмет, які трапіў у цела чалавека. Карані гэтага ўяўлення зразумелыя: вонкавыя раны наносяцца рознымі прадметамі, абломленая частка якіх можа застацца ў ране і выклікаць боль, таму і ўнутраны боль тлумачыўся па аналогіі. Да магічных дзеянняў звычайна дадаюцца заклінанні — «замовы», «замаўленні», «шэпты».

У аснове магічных абрадаў ляжыць стыхійны вопыт далёкага продка, які на працягу многіх стагоддзяў стварыў сапраўдную скарбонку вылячальных сродкаў і прыёмаў. Многія з прыёмаў народнай медыцыны, як ужо адзначалася, несумненна былі эфектыўнымі. Але ўжыванне іх у практыцы знахарства амаль заўсёды непарыўна злучаецца з элементамі магіі. Прыёмы лекавання, манапалізаваныя ў руках знахара, недаступныя звычайнаму чалавеку, непазбежна павінны былі разглядацца як таямнічыя, загадкавыя, цудадзейныя.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33