А.М. Ненадавец СIЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯ I БЕЛАЯ МАГIЯ. Як паводзiлi сябе знахары

Для адвароту бяды ад хлебнай завязкі знахары загадваюць гаспадарам палёў браць з хлява тое месца, дзе адпачываюць свінні, пакласці на воз, запрэтчы неаб'езджаную кабылу і скакаць да поля на ўвесь дух. Калі пакладзенае ўпадзе з воза, то гэта дрэнная прыкмета. Прыехаўшы на поле, трэба закрыць хлебную завязку гэтаю паклажаю, не дакранаючыся рукамі. Калі ненарокам дакранешся рукою, то гэта будзе азначаць, што будучы хлеб будзе дрэнна збывацца (не прадавацца. — А.Н.). Потым трэба ехаць, не азіраючыся назад, а інакш нячыстая сіла зверне кабыле галаву на бок. Пас­ля гэтага запрагаюць ужо аб'езджаную кабылу, кладуць на воз конскі гной і едуць у поле. Такою паклажаю абсыпаюць вакол усю завязку.

Знахары, якія прымушаюць здзяйсняць такі абрад, пераконваюць вяскоўцаў, што пасля гэтага ўсе беды, задуманыя злымі людзьмі, пераварочваюцца на іхнія галовы. Часта згадваюцца выпадкі, калі сяляне з нянавісці да свайго суседа падкупляюць знахара зрабіць завязку. У такім выпадку ён карыстаецца ад двух бакоў».

Да знахароў надзвычай часта звярталіся сяляне з просьбамі аб засцеражэнні і вылячэнні свойской жывёлы. Удзеянных добразычлівых знахароў можна сустрэць і раннеязычніцкія магічныя дзеянні, якія амаль невытлумачальныя з сённяшнята пункту гледжання, і матываваныя хрысціянскай рэлігіяй учынкі ды дзеянні.

Звернемся да сведчанняў, запісаных А. Сержпутоўскім: «Гадоўля жывёлы мае ў гаспадарцы шмат клопату. Часамі жывёла ніяк не вядзецца, а гаспадар без жывёлы не гаспадар, а пустога хлява затыч­ка». Або вось такі варыянт, распавяданы даследчыку спрактыкаваным у вядзенні гаспадарчых спраў знахаром: «Калі якое-небудзь гавяда (жывёла. — А.Н.) не спаснае, штось сохне да пятрэе, то трэба яго запрадаць такому чалавеку, у каторага лёгкая рука, а дзеля гэтага звыкла патаргавацца дай прадаць за грош або за два, але так рабщь, нібыто гэта сапраўды, тады тое гавяда паправіцца й пойдзе з рукі». Яшчэ адно, амаль аналагічнае выказванне: «Калі гавяда ці якая-небудзь другая жывёла траціцца ці няйдзе ў рукі, то трэба замест яго завесці другую, а дзеля гэтага маладое на прыплод памяняць з такім чалавекам, у каторага добра вядзецца».

Безумоўна, некаторыя з парад знахароў адносна засцеражэння і добрага памнажэння жывёлы нагадваюць сабою звычайныя прымхлівыя прыкметы і павер'і, у якіх няма ніякага практычна-рацыянальнага зерня. «Каб жывёла добра вялася, трэба ці то цялятка, ці то парасятка прынесці яго, як ідзе служба, й ціхенька пусціць у цэркаў. Папы вельмі не любяць гэтага, нават часамі зарацца саўсім забраць сабе тое цяля ці парася, але трэба не даваць іх папу, а пусціць на прыплод, то жывёла будзе добра весціся і пойдзе на прыбытак».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33