С. Вяргеенка "Жанр, жывы праз стагоддзi"

Замовы як абрадавы від вуснай народнай творчасці - самабытная з'ява нацыянальнай мастацка-эстэтычнай і духоўнай культуры. Яны з'яўляюцца адным з самых архаічных жанраў і таму захавалі, як адзначае расійская даследчыца Т. Тапарова, "... відавочныя прыкметы язычнійкага светапогляду, якія выражаюцца перш за ўсё ў апеляцыі адэпта да сід прыроды, каб дабіцца..." жадаемага выніку [I, с. 102]. Гэтай жа думкі прытрымліваецца і вядомы беларускі фалькларыст Г. Барташэвіч, якая ва уступным артыкуле да акадэмічнага тома "Замовы"' адзначае: "У сістэме фальклорных жанраў замовам належыць своеасаблівае месца, што абумоўлена іх архаічнасцю прыродай, утылітарнай функцыянальнасцю значэннем і прызначанасцю слова ў гэтых творах" [2. с. 5].

Пры вывучэнні розных фальклорных жанраў даследчыкі ў пер­шую чаргу звяртаюцца да аглялу работ папярэднікаў з мэтай вызначэння асноуных кірункаў іх дзейнасці і высвятлення пытанняў, якія засталіся нераспрацаванымі. Не стала выключэннем і праца навукоўцаў у адносінах да аналізу гістарыяграфіі замоўнага жанру.

Сістэматычнае вывучэнне замоў пачынаецца з канца XIX стагоддзя. У гісторыі збірання, публікацыі і тэарэтычнага асэнсавання твораў замоўнага жанру можна вылучыць некалькі перыядаў (за аснову перыядызацыі мы прынялі гады выхаду ў свет тых ці іншых выданняў): 1890-1916 гг., 1963-1979 гг., з 1990 г. і па сенняшні дзень.

На працягу першага перыяду асноўнымі напрамкамі вывучэння замоў з'яўляліся збop фактычнага матэрыялу, спробы растлумачыць важнасць выкарыстання замоў у розных жыццёвых сітуацыях, а таксама вырашэнне пытанняў, звязаных з класіфікацыяй і тэарэтычным асэнсаваннем твораў замоўнага жанру. У гэтай сувязі каштоўнасць уяўляюць працы П. Раманава [3]. П. Шэйна [4], М. Доўнар-Запольскага [5], А. Багдановіча [6], Я. Карскага [7].

Заслугоўвае ўвагі артыкул М. Доўнар-Запольскага "Чародей­ство в Северо-Западном крае в XVII-XVIII вв. Историко-этнографический этюд" [5], у якім аўтар звязвае развіцце жанру замовы непасрэдна з інтэлектуальным і маральна-этычным станам грамадства XVII - XVIII стст. і пераканаўча сцвярджае, што вера ў нячысіую сілу была шырока распаўсюджана сярод прадстаўнікоў розных сацыяльных груп. Даследчык, падкрэсліваючы важнасць разумення замоў як магіі дзеяння і слова («... усе гэтыя дзеянні і  сродкі не заўсёды маглі паспяхова дзейнічаць самі па сабе; патрэбны былі яшчэ якія-небудзь таемныя словы, загаворы" [5, с. 70]), характарызуючы сітуацыі іх выкарыстання, адзначае, што для насылання хваробы або для вылечвання чалавека прымяняліся разнастайныя прадметы і рэчывы: "Нярэдка вада, піва, віно, нават раса служылі для чаравання, даваліся таксама чары ў ежы" [5, с. 68]. На наш погляд, каштоўнасць дадзенага гісторыка-этнаграфічнага эцюда заключаецца менавіта ў тым, што М. Доўнар-Запольскі прыводзіць апісанні рэальна-акцыянальнай часткі чарадзейнага дзейства, пры якім выкарыстоўвалі не толькі пэўныя прадметы-артэфакты, але і магію слова, і скіравана яно было ў асноўным на прычыненне шкоды чалавеку ці яго гаспадарцы: "...адна служанка наказала, што яе вучыла чарадзейка, прадучы воўну, гаварыць: «як гэтае верацяно кружыцца, няхай скот і авечкі выкруцяцца з дома майго гаспадара, каб стаў пустой»" [5, с. 71]. Жанравыя межы эцюда, а таксама аб'ектыўныя прычыны,  да якіх тэксты замоў амаль не захаваліся ("формул замоў захавалася ў працэсах няшмат, бо яны складалі тайну чараўнікоў і несліся імі на касцёр" [5. с. 70]), не дазволілі М. Доўнар-Запольскаму прадставіць значны фактычны матэрыял, тым больш зрабіць яго аналіз.


1 2 3 4 5 6 7 8