От рожы

Встану я, раб божы, рана, умыюся бела-румяна, выйду ў поле, у зялёны сад. Там Маць Прачістая гуляе і к сабе рожу падзывае, рожу красную, рожу чорную, сіняю і белаю, і жовтую, і сухую, і вялую, і врошную, і прыговорную, завідную, пасмешную, пацешную і мужчынскую, і хлапячую, і дзявочую, і бабскую і к сабе прызывае, на агні іспаляе. Датуль ты, рожа, расцвітала, пака я к табе прыбывала. Выдзі із рабы божай із буйнай галавы, із жоўтага мозгу, із румянага ліца, із касцяных зубоў, із белага цела, із гарачай крыві, із серца, із рук і ног, з касцей, падкостак, із жыл, пажыл, із жывата і печеней, і са всех нутреней. Стань, Госпадзі, на помач к рабе божай і прылюбі мой дух. Амінь.