Ад звіха

У чыстым полечку ехау Божачка на сівінькім коніку. Конь спатыкнуўся, звіх звіхнуўся. Канёчак устаў - звіх на места стаў, костачка ў костачку, суставічак у сустаўку, жылачка к жылачцы, цела к целу, мяса к мясу. Як сухому дубу ў лесе не раскідацца, так звіху не атрыгацца. Амінь.