Ад удару, звіху, расцяжэння

Першым разам, добрым часам прашу Госпада Бога і Духа Свя­тога. Ішоў Хрыстос чэраз калінавы мост з двума апосталамі. Мост зламаўся, рабы божай (імя) удар балець суняўся. Ты, удар, перастань, балець не стань, па касці не хадзі, касці не ламі, сініх жыл не сушы, рыжага мяса не крышы, костачка да костачкі, сустаў на сустаў, штоб балець перастаў. Я - словам, а Гасподзь Бог - з помашчу.