Ад прыстрэку і уроку

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мамцы пакланю­ся. Прачыста Божа Мамка, стань прыстрэкі ўгавараць. За гарамі, за марамі там ліпаў корч стаіць, а ў карчы змяя сядзіць да семера дзяцей дзяржыць. Яны ссуць высысаюць, прыстрэкі, урокі ўгавараюць з кашчэй, з машчэй, з карых вачэй. Маруся на чарот, на балета адсылае ад свайго белага ліца.