Ад прыстрэку (ад уроку)

Госпаду памалюся, святой Мамцы пакланюся, стань, Госпадзі, у помашчы. Прачыстая Маці памагала, Госпадзі, памажы і нам пры стрэкі ўгавараць. На моры, на лукаморы, стаяў луб, на тым дубе -12 какатоў, на тых какатах - 12 братоў. Хто гэтых братоў мае, той ету душу мае, а хто гэтых братоў не мае, той етых душ не мае. Хто на тым свеце землю сажрэ, камяні сабярэ, ваду салье, раб божы ету душу мае. Еслі зямлі не сажрэ, ваду не салье, рабы етай душы не мае. Я сонцам абсвячуся, месяцам абгаражуся, звё'здамі абпылюся, на Асіянскую гару закачуся, нікога не баюся. Хто ету гару праб'е, той ету душу мае, хто ету гару не праб'е, той етай душы не мае ні схо­да, ні маладзіком, ні на век вяком.