К шаптухам нясуць ...

К шаптухам нясуць. Шаптухі лечаць, выгаварваюць. Дык гаварат:

- Тут табе не места. (Ну вот грыжу, напрымер, выгаварвалі). А ідзі-ка ты на сіня мора, там табе купкі пазасціланыя (а што та­кое купкі, я не знаю), сталы панакрываны, кубкі паналіваны. Там та­бе буяці-гуляці, дзікі камень раздражаці (там ужо імя называе), Ванькі ці Івану спакой даваці. Штоб ты тут касцей не ламіла.

Яна жа ні разу не біла, гавора: "Нільзя, я ж лячу." Яна ўжо не біла ні разу. Яна спокойна сама сібя вяла.