Мая матка жыла, яна і малілася...

Мая матка жыла, яна і малілася. Яна такая бажэсцвенная была. I хадзілі людзі к ей. Лячыла. I дзяцей насілі, помогала. Памагала ж, наверна, раз насілі. Быў такі хвор, зваўся вогнік, на ліцэ бальшы такі. Яна глядзела на тыя болькі, рукамі паводзіць -памагала. Словамі, што былі толькі ў галаве, лячыла. Нічога не аб'ясняла, а тое ж дар бы прапаў. Лячыла скулу тожа...усё ўмела.