Прыходзіць жанчына, а ў неё каўтун на галаве..

Прыходзіць жанчына,  а ў неё каўтун на галаве. Плача, каб я помогла. Я таксама шаптала, шаптала ей. Атшаптала. Взяла ножніцы рэзаць гэты каўтун, а ён не рэжацца. Ну, тапаром нейк аткалолі яго. Патом  трэба ў печцы спаліць яго. А ён шыпіць, пішчыць, а не паліцца. Свіст на ўсю хату стаяу. Ну, я сказала ей, каб яна яго ў поле занясла і там закапала. Так яна і зрабіла.

 Запісанаў г. Ветка ад Судзціоўскай Надзеі Васільеўны, 1941 г.н.,

Вяргеенка СЛ., студэнткамі Дзямідавай I., Казловай К., Малышавай В., Уладыкоўскай К. (2009)