Ад болі ў жываце

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, свя­той Прачыстай Маці пакланюся. Святая Прачыстая Божая Маці, прыступі, памажы жывот лячыць. Яшчэ Госпаду Богу памалюся, яшчэ Госпада Бога просім, сягодняшняга святога дзянёчка (...), адкуль сонейка выходзіць, адтуль святая Прачыстая Божая Маці прыходзіць з сярэбранымі рукавамі і залатымі туфлямі. Як сярэбраным рукавом не расшываць, залатым туфлем не расплятаць, жалезнага памосту не ўгінаць, так у (імя) болей у жываце не бываць. Залатнік-залатнічку, стань на свае мястэчка, на залатое крэслечка. Табе па жывату не хадзіць. жывата не таміць і над грудзі не падхадзіць.

Чытаць тры разы.