Іспуг

В вадзе, в едзе, в гульне, в смехе, в страхе падзіўныя, насыпныя ідзіце ж вы, урокі, улёкі, (імя) па полі. Там вам піценье, ядзенье, (імя) васпамажэнье. Ідзіце ж вы, урокі, улёкі, на крутыя горы, на нізкія лозы, а (імя) в целе не стаяць, касцей не ламаць, гаручых слёз не разліваць і в сне не стаяць. Я не памагу, пусць Бог паможа. Я - са словам. Бог - з помашчу. Як дух мой лёгак, штоб так (імя) памаглось легка.