Іспуг

Не сама с сабой, а Гасподзь са мной і Прачыстая Мацер Божая памагала, усіх святых сазывала. I я с німі прыступала і выгаварвала. Ты, спуг, встрэцілся в саду, в лесу, гародзе, на отчым парозе. Іспуг атцоўскі, мацярынскі, хлапоцкі, мужской, парабоцкі, жэнскі, агнявы, вадзяны, курыны, каціны, уціны, сабачы, снаваны, аткаці ад раба божыя (імя), выйдзі з касцей, машчэй, ясных ачэй, са шчырага серпа, бела цельца. Па касці табе не хадзіць, касцей не ламаць, жывот не сушыць, серпа не таміць. Выйдзі із раба божыя (імя) лёгкім духам, рассыпся горным макам, атайдзі на мхі, балоты. Там табе есць і піць, і гуляць, а ў целе раба божыя (імя) большэ не бываць. Я - словам, а Бог - з помашчу (тры разы). Амінь.