Дзецкія начніцы

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Мацеры Прачыстай пакланюсь. Нікола Чудатворац, вялікі ўгоднік, памагаеш ты всему міру, памажы і мне, раба божы (імя) начніцы выгаварыць, начніцы палуночныя, начныя, днеўныя, утраннія. Ідзіце вы, начніцы, на ніцыя лозы, на крутыя горы. Там вам стаяць і буяць, а дзіцяці сон пасылаць. Куры спалі, сон пасылалі (тры разы). Куры-сястрыцы, вазьміце начніцы. Я - са словам. Бог - з по­машчу. Як дух мой лёгак, штоб так рабе божай (імя) легка стала.