Дзецкая

На сінім моры, на акіяні, там сядзела старая бабка, Божая Мамка. Яна сядзела, з мора ў мора ваду пералівала, хіруімскія песенкі спявала. Прашу я цябе, старая бабка, Божая Мамка, годзе табе з мора ў мора ваду пераліваць, хіруімскія песенкі спяваць, а хадзі к (імя) хіруімскій агонь тушыць і днеўной, і палудзённый, і начной, і палуночный, і вячэрній, І ранній. I я - з духам, а Гасподзь - з помашчу.