Ад жывата

Жывот, жываток, братка мой, чаго ты ўсхадзіўся, чаго ты ўзбаяўся. Ці ты з хады, ці ты з яды, ці ты з уроку, ці ты з прыгавору, ці ты з вялікай цяжасці. Пакуль цябе бабка- шаптуха не ўгаварывала, не ўмаўляла на сваім месцы, залатым хрысце, рабы божай (імя) у русай шарсці, у жоўтай касці станьце на месце куніцай, падніцай. Залатнік, залатнічок, братка мой. Чаго ты ўсхадзіўся, чаго ты ўзбаяуся, ці ты з хады, ці ты з прыгавору, куніцай, падніцай станьце на месцы. Hi я знаю, Гасподзь знае i нам памагае.

Прамаўляць тры разы.