Ад скулы 2

Скула урочная, прыгаворная, з чаго ты ўзялася ў (імя) з-пад дзіву, з погляду. Я ж цябе з (імя) выгаварываю, сваім духам выду­ваю. Годзе табе, скула, па касцях хадзіць, косці ламіць і суставы крышыць. Я ж цябе з (імя) выгаварываю, сваім духам выдуваю і Бога ўпрашываю скулу урочную, прыгаворную, прышчыкаватую, бураватую, каўтунную, мур-муравіцу, зганяю цябе, скула, на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, на ціхія воды. Там табе, скула, качацца, валяцца, у рабы божай (імя) не атрыгацца і па касцях не хадзіць. І касцей не ламіць, гарачае крыві не паліць, ясных вачэй не цямніць, рацівага сэрца не знабіць.

Прамаўляць тры разы.