Як баляць зубы

-Маладзічок, маладзічок, на тым свеце бываў?

- Бываў.

- Там маіх родных відаў?

- Відаў

- У іх зубы не баляць?

- Не баляць.

- Няхай і ў мяне не баляць.

Выконваецца ноччу або на світанні. Той, хто кажа, павінен стаяць на адным месцы, глядзець на месяц і прагаворваць замову.