Ад рожы 2

Шла Маць Прачыстая к (імя) з буйнай галоўкі боль выбіраць і шум выдумаць, і вочкі прасвятляць, скулу-рожу, скулу-залатушку выгаварываць і несла тры рожы: адна - красная, другая сіняя, трэцяя - белая. Адна - ссохла, другая — звяла, трэцяя - так прапала. Прападзі, скула-рожа, у (імя) калючая, балючая, смярдзючая, свярбучая, сонцавая, ветраная, урочная, улёшная, прыгаворная, жаласная, радасная. Выгаварываю з буйной галоукі, з ярых воч, з чорных броў, з румянага ліца, з рацівага сэрца, з кашчэй-машчэй, з усіх печаней, з усіх жылачак і спажылачак, па касцях не хадзі і касцей не ламі, рацівага сэрца не сушы. Ідзі, скула-рожа, на ніцыя лозы, на топкія балоты, там табе гуляці і буяці, у рабы божай (імя) не бываці. Прамаўляць тры разы.