Ад спуду 4

Выгаварываю з (імя) пужанне, влеканне бацькава, маткіна, курынае, вуцінае, гусінае, сабачае, цялячае, кароўскае, дзявоцкае, хлапоцкае, парабоцкае. Выгаварываю пужанне з ярых воч, з чорных бров, з румянага ліца, з рацівага сэрца, з усіх жылачак і спажылачак, і па касцях не хадзіць, і касцей не ламіць, рацівага сэрца не знабіць, гаручае крыві не паліць. Ідзі, пужанне, влеканне, на сухія лясы, на топкія балоты, на жолтыя пяскі, на ніцыя лозы, там табе гуляці і буяці, у рабы божай (імя) не бываці. Не я знаю, Гасподзь знае і нам памагае.

Прамаўляць тры разы.