Ад крывацёку 2

Iз-пад яснае зары, із-пад белае гары цякло тры ракі. Рака малочная, вадзяная і крывяная. Я малочную разап'ю, вадзяную разалью, а крывяную астанаўлю. Прысвятая Маць Багародзіца на прасліцу прала, нітку атарвала - кроў завязала.