Ад уроку 8

Першым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, ранішняй зорачцы, святому дзянёчку панядзелачку (ці іншым дням, у якія гаварылі) пакланюся. Вымаўляю, выuаварываю (імя) прыгавор калючы, балючы, ламучы, ташнучы, прамоўны, прагаворны, падзіўны, паспешны, пасмешны, мужчынскі, жаночы, хлапочы, дзявочы з буйнай галавы, з белага цела, з шчырага сэрца, з костачак, з ногцікаў, з усіх сустаўчыкаў. Ты, урок-прыгавор, па косці не хадзі, косці не ламі, белага цельца не знабі, шчырага сэрца не заві, я ўжо вымаўляю, выгаварваю цябе, гэты ўрок-прыгавор, хадзі, здаровейка астаўляй, пакой давай. Прыдзі ж, Гасподзь, на помач, прымі ж, Гасподзь, Святым Духам, глядзі ж, мой лёгенькі дух.

Паўтараць тры разы на ваду святую, памаліцца, перахрысціцца тры разы самому і ваду. Гэтай вадзічкай утрам і вечарам абмыцца з галавы да ножак перад сном.