Ад бяльма на воку 3

Гуляла Мацяр Божая па Сіянскай гарэ. Падняліся буйныя вятры, запарушылі Мацяры Божай вочка. Сядзіць Мацяр Божая, плача, рыдая, вочка працірая. Iдзець святы Есіп: - Чаго ты, Мацяр Божая, плачыш, рыдаеш, вочка праціраеш? - Падняліся буйныя вятры, запарушылі мне вочка. Hi плач, Мацяр Божая, будуць тры тхары бещь: тхор чорны, тхор рабы, тхор белы. Будуць і злізаваць, змазаваць, туску-бяльмо злізаваць.