Ад спугу 7

Шоў Бог Хрыстос цераз калінавы мост, златой грасцінкай папіраўся. Як гэтаму мосціку не ламацца, не прагібацца, так гэтаму (імя) не пугацца, не ўлікацца. Датуль пуганне, уліканне стаяла, пакуль я бабай не стала. Спаць лажусь, на бачок перавярнусь. Маць Прачыстая ў мяне. Што Маці Прачыстай, то і мне.