Пры родах 2

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мамачцы ўкланюся, яко­му там дзянёчку, такому і часочку, якой зарыцы, такой парыцы. Дай, Госпадзі, на помач рабу свайму (імя). Ішоў Гасподзь па гары, Пра­чыстая Маці - па даліне. Гасподзь - з залатымі замкамі, Maui Пра­чыстая - з шаўковымі шнуркамі. Шаўковыя шнурочкі, расшнурынеся, залатыя замочкі, разамкніцеся, а косці з касцямі разайдзіцеся. Ці князь, ці княгіня на етым свеце бываці. Ішла Прачыста Маці рабу божаму (імя) помачы даваці, штоб нажымы бралі і не адпускалі.

Пры родах ці калі  целіцца, бярэце вадзічкіў кружачку,  трыжды зачэрпваеш і гаворыш.