Ад зглазу 4

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры ўкланюся, якому там дзянёчку, такому і часочку, якой зарыцы, такой парыцы. Дай, Госпадзі, на помач рабу свайму (імя). Угаворваю, умаўляю падзіўнае, умоўнае, прыгаворнае, пацешнае, сонечнае, месячнае, ветраныя, агнявыя, віхраныя, хлапецкія, дзявочыя, сіраціныя, удавіныя, усіх людзей і маленькіх дзяцей. Угаворваю і з рук, і з ног, і з гала­вы, і з жывата, з рацівага сэрца, з краснай печані, з касцей па костачцы, з буйнай галавы, з русага воласа, з громкага голаса. Вымаўляю, Мацер Божую заступніцу на помач прызываю.

Замова паўтараейца тры разы.