Ад бессонніцы 2

Калі дзеткі ноччу не спяць, то з цэлай булкі трэба ўзяць тры кавалачкі, скатаць іх у шарыкі, дабавіць туды солі і гаварыць:

- Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры ўкланюся. Дай, Госпадзі, на помач гэтаму дзіцяці. Угаворваю яго крыксы-плаксы, дзённыя-палудзённыя, начныя-палуночныя. Угаварваю, умаўляю, на сіне мора адпраўляю. Там вам гуляць, буянь, тое дзіцяці не пугаць, у гэтага дзіцяці не бываць, у белым целе не стаяць, касці не ламіць, сэрца не ташніць, валасы не чарніць, сініх жылак не марыць.

Тройчы абносіш хлебам вокруг дзіця, гаворыш:

 - Куркі чубатыя, хахлатыя, чорненькія, рыжанькія, беленькія, наце вам хлеб-соль, дайце дзіцяці сон, штоб спаў, драмаў і яшчэ хацеў.