Ад спугу 6

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры ўкланюся, якому там дзянёчку, такому і часочку, якой зарыцы, такой парьщы. Дай, Госпадзі, на помач рабу свайму (імя). Угаварваю спуганне, страчанне уцешнае, нацешнае і з рук, і з ног, і з жывата, з рацівага сэрца, з краснай печані, з касцей-пакостачак, з жыл, з паджылак, з яркіх воч, з русаіа воласу, з громкага голасу. Датуль ты, спуг, хадзіў, сэрца таміў, сіні жылкі марыў. Як мой дух пачуў, тут табе не бываць, у раба божага (імя) не стаяць, косці не ламіць, сэрца не ташніць, валасы не чарніць, сініх жылак не марыць. Спалюбі ж мой дух, Гасподне слова. Духам змаўляю, славамі ўпрашаю, худа назад, дабро наперад.

Замова паутараецца тры разы.