Ад рожы 8

Ішоў Ісус Хрысгос на дарозе, сустрэў тры рожы. Яны прыгаворваюць падумную, падзіўную, пацешную, пасмешную на касці не хадзіць, буйнай галоўкі, шчырага сэрца не знабіць. Я цябе, рожа, скашчу, я ж цябе сашлю на шэрае балота, на жоўтыя пяскі, на сіняе мора. Там табе гуляць, там табе бегаць, там табе, гарна рожа, за углом быць.