Ад зубоў 5

Выхажу з варот у вароты, з дзвярэй у дзверы, чыста неба пад сілы нябесныя. На небе, ясны зорачкі, свяціце. Мацер Божая па не­бу хадзіла з яркімі зорамі, з белымі зубамі, яркі зоры зажыгала, бе­лы зубы замаўляла, штоб яркія зоры гарэлі, белы зубы не балелі.