К родам

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Ішоў Ісус Хрыстос чэраз залаты мост. Маці Божая сына радзіла, не стагнаўшы, не балеўшы, ніхто яе не слыхаўшы. Госпаду Богу памалюся. Ішла Божая Маці па залатых пясках, па залатых мастах. Сустракае яе Ісус Хрыстос. - Куда ідзеш, Божая Маць. -Iду рабе божай (імя) замкі адкрываць, вароты адпіраць, младзенца выпускаць.