Для суняцця крыві

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры ўкланюся, (якому там) дзянёчку, такому і часочку, якой зарыцы, такой парыцы. Дай, Госпадзі, на помач рабу свайму (імя). Ішоў цераз Іардан-раку, цераз кляновы масток, ішоў і ехаў Ягорый на крывой кабыле. Кабыла стала - кроў перастала.

Замова паўтараецца тры разы.