Ад зглазу 3

Госпадзі Божа, васкресні, маю малітву вазлюбі, вазнесі да Госпада Бога і Мацеры Прачыстай. Вячэрняя ілі утренняя зорачка, Прачыстая Матачка, прыступісь на помач, святы (панядзельнічак, уторнічак...), на ратуначак. Не сама гавару, з сабой разгаварываю, а Гасподзь Бог са мной і Мацер Божая. 1ду я на суд, навстрэчу мне гроб нясут. Уперадзі замок закрыт на 12 замкоў, на 12 дзвярэй. Так закрой ім, Госпадзі, губы і зубы.