Ад зглазу 2

Госпадзі Божа, васкрэсні, маю малітву вазлюбі, вазнесі да Госпада Бога і Мацеры Прачыстай. Вячэрняя ілі утренняя зорачка, Прачыстая Матачка, прыступісь на помач, святы (панядзельнічак, уторнічак), на ратуначак. Не сама гавару, з сабой разгаварываю, а Гасподзь Бог са мной і Мацер Божая. Iду я шырокай дарогай, устрэчу самога Госпада Бога і Маць Прачыстую, Госпада Бога з праскурай, Мацер Прачыстую з пасхай, ка мне ўсех людзей з дабратой і лас­кай. Штоб яны пілі і елі, на мяне ласку мелі, штобы яны пілі, гулялі, ка мне чэсць малі.