Ад гарачкі ўрошнай

Госпаду Богу памалюся, Мамкі Прачыстай пакланюся, не я выгаварваю, а выгаварвае Маць Прачыстая ў раба божага етага дзіцёнка, гарачку ўрошную, прыгаворную, уцешную і смешную, і з касцей, і з машчэй, з костачак і з пальчыкаў, з усіх сустаўчыкаў, з буйнай галавы, з румянага ліца, з ясных воч, з чорных броў. Па касцях не хадзі, касці не ламі, буйнае галавы не крышы, а ліца красы не сцірай. Як маць радзіла, адхадзіла, а мой дух прылюбі ва векі вякоў. Амінь.