Ад спугу 5

Як на сінім моры, на лукаморы, стаіць дуб на двінаннаць какатоў, па двінаццаць каранёў. На тым дубу тры дзявіцы гулялі, не ўмелі яны ні ткаць, ні прасць, толькі з етага младзенца пужанне выганяць бацькіна, маткіна, кацінае, гусінае, курынае, сабачае, авечае, чалавечае. Святая Маць Прачыстая, вывадзі з етага младзенца ету балезнь, вывадзі ўрошную і прыгаворную, пужаную і зліканую. Амінь.