Дзіцячае

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся, усім Божым угоднікам, прыпадобнікам. Божыя ўгоднікі, прыступіцесь, памажыце Божую Маць на помашч пазваць. Божая Маць, я, раба божая, прыступала, пераход угаварала, на сіняе мора адсылала. На сінім моры стаіць дуб, пад дубам сядзяць дзевіцы-красавіцы. Яны ўсе - тры сястрыцы. Яны не ткуць, не прадуць, не вышываюць, толькі раба божага (імя) пераход угавараюць, падушкі падбіваюць, спаць укладаюць. Спі, пераход, не прачынайся, не ачынайся ні старыком, ні маладзіком, ні ўсякім урэмям. Бог-з помашчу.