Калі дзіцёнак плача

Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Мамкі Прачыстай пакланюся. Мамка Божая святая, стань жа ты на помач ра­бу божаму (імя) крыксы гаварыці. Зоры-зарыцы, красныя дзявіцы, вазьміце вы ад етага раба божага (імя) крыксы-плаксы, нашніцы дзённыя, палудзённыя, нашныя, палуношныя, часавыя, мінутныя, урошныя і прьггаворныя, вадзяныя, ветраныя, пужаныя і зліканыя, бацькіны і маткіны, бабіны і дзедавы, цёткіны і дзядзькіны, дзявоцкія і хлапоецкія, жаноцкія, мужчынскія і парабоскія, жалосныя і карысныя, уцешныя і прысмешныя, светавыя і заравыя. Рэчкі пасвянціцца, а рабу божаму (імя) спаць, спаць, спаць. Бог мой, прылюбі ты дух мой.