Ад ліха-сухотніка

Госпаду Богу памалюся, Маткі Прачыстай пакланюся. Вадзі-цацарыца, гасподняя памашніца, прыбаўляеш ты рэкі і моры, прыбаў, Госпадзі, етаму младзенцу ўсё благапалушнае. Стаяла бабка проціў Госпада Бога, ручкі склаўшы, Госпада Бога ўмаўляўшы. Стаяў тын проціў неба на зямлі, ля тога тына ляжаў камень-лацень. На тым камені-лацені ляжала ангельская кніга, як тыя кнігі нікаму не прачытаць, так у раба божага младзенца (імя) патайніка, дзянніка, сухотніка, адбытніка, чэмера не бываць ні ўрошнаму, ні прыгаворнаму, ні пужанаму, ні зліканаму, ні схадоваму, ні маладзіковаму, ні пад поўна, ні перамяжковаму. Амінь.